Выстава лідскага мастака Аляксандра Вараксы працуе ў “Крызе”
Аўтар называе свае працы інтэр’ернымі – яны падыйшлі б да прасторных памяшканняў, вялікіх офісаў.
У другой зале галерэі, акрамя эксперыментальных прац, можна было пабачыць выявы Ліды.
“Метамарфозы” – другая персанальная выстава лідскага мастака ў Гродне (першая прайшла ў 2006). Сам аўтар цяпер працуе выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў вясковай школе пад Лідай.
Выстава працуе да 5 сакавіка