У “Крызе” прэзентавалі новую гарадзенскую прозу: сучаснай і гістарычнай тэматыкі
Аркадзь Ліцьвін (гэта псеўданім, сапраўднае прозвішча аўтара – Жукоўскі) прэзентаваў першую з задуманых трох частак рамана “Прастрэлены талер”, дзеянне якога адбываецца ў Рэчы Паспалітай канца XVII стагоддзя.
Такой прыгодніцкай літаратуры ў Беларусі раней паўставала няшмат, цяжка ўзгадаць кагосьці акрамя Караткевіча, таму “трэба даганяць свет”, лічыць Аркадзь Жукоўскі. “Але для мяне важны яшчэ палітычны бок справы. Я лічу абавязковым вярнуць беларускай нацыі яе шляхту, якую я называю яшчэ ліцьвінскай. Да гэтага прывязаны і мой псеўданім. Без шляхты нацыя не поўная”.
Зборнік Віктара Сазонава “Паэзія прозы” выйшаў у серыі “Сучасная гарадзенскай проза”, што выдаецца “Гарадзенскай бібліятэкай”. Аўтар прысвяціў яго палітзняволенаму Алесю Бяляцкаму. Кніга складаецца з серыі кароткі аповедаў “Дзедавы мудрасці” і пяці крыху даўжэйшых апавяданняў, адно з якіх і дало назву ўсяму зборніку.