Гарадзенскі спорт: фінансы “пяюць рамансы”
Сёлета гарадзенкі ўпершыню за апошнія гады прабіліся на п’едэстал чэмпіянату Беларусі (3-е месца) і заслужылі права згуляць у Кубку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.
Прычына адмовы ў абодвух выпадках аднолькавая – праблемы з грашыма.
Ужо некалькі гадоў з-за гэтага ж не ўдзельнічае ў еўракубках мужчынскі баскетбольны клуб “Гродна-93”. Тыя ж клопаты ў жаночай баскетбольнай “Алімпіі”.
Адзінай гарадзенскай дружынай, якая знаходзіць сродкі на еўракубкавыя турніры, застаецца клуб па хакеі на траве “Рытм”.
Амаль усе гарадзенскія спартыўныя каманды існуюць найперш за кошт грошай з мясцовага бюджэту. Памер інвестыцый у спорт з боку прыватнага капіталу вельмі малы.
У цяперашніх эканамічных умовах гэта азначае, што гарадзенскі спорт чакаюць нялёгкія часы.
На здымку: дзяўчаты з “Нёмана” гуляюць супраць магілёўскага “Камунальніка”
Фота: fotogrodno.net