Праз Гродна раней цёк…Дняпро

|

Гэта вынікае з дапаможніка «Гістарычны Атлас Беларусі. Том 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца ХVIII ст.».


Як піша “Наша Ніва”, на стар. 98 выдання, якое ўбачыла свет у 2008 г., змешчаны план Гародні канца ХVІІІ стагоддзя.

На ім выразна відаць, што праз горад цячэ менавіта «Дняпро», а не Нёман.

Цікава, што зусім побач з назвай ракі на плане красуецца гарадзенскі раён Занёманне!

Аўтар артыкула сцвярджае, што гэта бадай адзіны ляп у грунтоўна ўкладзеным і дыхтоўна аформленым томе «Гістарычнага Атласа Беларусі», над якім працаваў калектыў вядомых гісторыкаў.

Паводле “Нашай Нівы”