Мітрапаліт Павел наведаў гарадзенскую Каложу (фота)
Сёння мітрапаліт сустрэўся са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым і паўдзельнічаў у спецгашэнні капэрты, выдадзенай “Белпоштай ” з нагоды атрымання Гроднам статусу культурнай сталіцы. Акурат у сувязі з візітам мітрапаліта, гашэнне, акрамя Дома Сувязі, адбылося яшчэ і ў Каложскай царкве.
У суботу мітрапаліт сустрэнецца са студэнтамі ГрДУ і пабачыць музей універсітэта. Непасрэдна перад гала-канцэртам фестывалю ў драмтэатры адбудзецца чаяванне з прадстаўнікамі каталіцкай царквы, абласнымі ўладамі і консуламі.