Гарадзенцы нясуць знічкі да консульства Украіны
Мяркуючы па колькасці кветак і знічак, гарадзенцы прыходзяць па адным альбо невялікімі групкамі.
У момант, калі ля консульства знаходзіўся карэспандэнт “Твайго стылю”, побач з будынкам на лаўцы сядзелі толькі дзьве бабулі.
У час сутыкненняў абаронцаў Майдану з супрацоўнікамі спецслужбаў загінулі па розных звестках ад 70 да 100 чалавек. З гэтай нагоды ў суседняй краіне абвешчана жалоба.
Многія гарадзенцы дэманструюць сваю жалобу па бязвінным ахвярам змяняючы свае профільныя выявы ў сацыяльных сетках на ўкраінскія сцягі з чорнымі стужкамі.