На Гарадзеншчыне – рост захворванняў на менінгіт
Найвялікшая рызыка захварэць у дзяцей да 2-х гадоў. З 18 выяўленых сёлета хворых дзяцей 13 былі ў такім узросце. Жыццё дваіх дзетак з Ваўкавыску і Астраўца ўратаваць не ўдалося.
Апошні скачок захворванняў на менінгіт фіксаваўся ў вобласці ў 2000-м годзе. Тады за год захварэлі 60 чалавек.
У 2003 г. больш за 40 чалавек у Гродне былі захварэўшы на серозны менінгіт.
Прадухіліць рост захворванняў можна было б з дапамогай прывівак, але ў Беларусі не вырабляецца адпаведнай вакцыны (яе даводзіцца купляць за мяжой).
Між тым у суседняй Польшчы папярэджанні пра небяспеку менінгакокавай інфекцыі і прапановы зрабіць прывіўку ад яе вісяць нават на мытных пастах на мяжы з нашай краінай.