Сцындапсусы і плаціцэрыумы: у Гродне прайшла выстава кветак у вазонах
Удзельнікі выставы гэта чальцы клубу “Суквецце”, які ўжо трэці год існуе на базе Цэнтру і аб’ядноўвеае людзей рознага ўзросту з мэтай абмену досведам па вырошчванні хатніх і вулічных кветак.
Гэтая выстава была прымеркавана да 8 сакавіка – шмат квітнеючых фіялак, аздобленых у падарункавы цэлафан, хутка размялі з прылаўкаў. Сталы былі размеркаваныя тэматычна: сукуленты, фіялкі, бансаі – у кожнага з удзельнікаў ёсць пераважна адна-дзве галіны хобі. Узровень хобі цалкам прафесійны – напрыклад, кожны з лістоў фіялкі падпісаны лацінскай назвай. Ніякіх бытавых назваў, кшталту “бярозка”, “траўка” ці “ўюнок”, няма і на іншых раслінах.
На выставе размяшчаліся конкурсныя працы дзяцей, якія наведваюць у Цэнтры шматлікія гурткі.
Прадаваліся дзіцячыя працы – вокладкі і альбомы, зробленыя ў тэхніцы скрап, скураапрацоўка і квілінг.
Таксама былі прадстаўленыя зрэзаныя кветкі.