У гарадзенскіх крамах санстанцыя знайшла больш тоны пратэрмінаваных прадуктаў
За люты спецыялісты санстанцыі праверылі 128 гандлёвых аб’ектаў, прадукты з пратэрмінаваным тэрмінам захавання знайшлі ў 28% выпадкаў.
У краме па вул.Горкага, 92 прадавалі пратэрмінаванае печыва, піва і віно. Па вул.Ткацкай,1 –малочныя прадукты, кандытарскія вырабы і каўбасы, па вул.Панямунскай, 10 – дзіцячае харчаванне, віно і слодычы.
Агулам знайшлі больш тоны пратэрмінаваных прадуктаў, прадуктаў без дакументаў адносна іх якасці і бяспекі, без маркіроўкі.
Пяць гандлёвых аб’ектаў санстанцыя закрыла на генеральную прыборку.
У неналежным стане ўтрымліваліся памяшканні і лядоўні ў кавярні на вул.В.Соламавай. 157, у краме ў Верцялішках, у павільёне на міні-рынку “Фолюш”, кандытарскім цэху па вул.Горкага, 97 і склад на вуліцы Лідскай.
Здымак onlinedocs.su