Удзельнік апытання ў Гродне: Памірацца, але Крым будзе рускі…

| Без катэгорыі

“Вы не знойдзеце пачатак – хто вайну пачаў. Усё гэта пачынаецца здалёк, з агітацыі. А што вы Пуціну зробіце? У Пуціна ёсць нафта, ёсць грошы. Гэта як прырода – з гэтым трэба згаджацца”.

 

“Там мноства фактараў адыграла ролю. Там Юшчанка вельмі шмат грошай скраў, і яны ў СНД не ўступілі. Ён адмовіўся ўступаць, і народ бунт з-за гэтага ўзняў… Там нейкія ўзбраенні, і Амерыка нешта хацела прэтэндаваць, я чуў, на Крым. Карацей, яны забралі, таму што там ваенныя аб’екты нейкія стаяць, Расія забрала”.

 

“Ну, а навошта ўлазіць у суверэнную дзяржаву?”

 

“Там віноўнік не адзін у гэтай сітуацыі. Манеўры праводзіць НАТА, Расія таксама неяк стараецца рэагаваць, Беларусь рэагуе. Але не думаю, што справа дойдзе да вайны”.

 

“Напэўна, ніхто не вінаваты. Наколькі ведаю, крымчане былі заўсёды за тое, каб да Расіі адысці. І ім не вельмі падабалася, што яны ва Украіне сядзяць”.

 

“Я думаю, што распальваюць гэтую вайну ў першую чаргу заходнія ўлады, каторыя падзялілі Югаславію і збіраюцца такім жа чынам падзяліць Украіну”.

 

“Хочацца, каб не было вайны. Але вырашаюць палітыкі, а не простыя людзі”.

 

“Не пачнецца вайна, памірацца. А Крым будзе рускі, што зробіш. Анексія, аншлюс. Спакойна трэба да гэтага адносіцца. Абурайся не абурайся, а Расія – пакуль моцная дзяржава, імперыя, з ёю трэба лічыцца”.

 

Крыніца: БелаПАН