Суд у Ваўкавыску пастанавіў знішчыць украінскі сцяг

|

Дзеянні Гуляка перакваліфікавалі з ч.2 арт.23.24 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях на ч.1. За парушэнне вызначанага парадку правядзення пікетавання суд прызначыў штраф у памеры 10 базавыхх велічынь – 1 300 000 рублёў.

Украінскі сцяг і плакат, якія выкарыстоўваліся ў часе пікета суд пастанавіў знішчыць.

Міліцыянт, які сведчыў у судзе, паведаміў, што выпадкова ўбачыў Гуляка з торбай на вуліцы каля сквера, ведаючы яго, падыйшоў і пачаў назіраць.