Гарадзенскі Стары замак запрашае школьнікаў на пошукі каралеўскіх скарбаў
Як распавяла “Твайму стылю” загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Вольга Макарчук, музейная квэст-гульня “У прошуках скарба” разлічана на вучняў сярэдніх-старэйшых класаў і навучэнцаў каледжаў.
Гісторыка-археалагічны музей прапануе камандам у складзе 5 – 20 чалавек пазнавальна-забаўляльную гульню-вандроўку з выкананнем пакрокавых заданняў. Мэта – знайсці скарб Стэфана Баторыя.
Усё неабходнае для гульні можна будзе атрымаць на месцы, а навуковыя супрацоўнікі музей дапамогуць гульцам кансультацыямі.
Кошт удзелу – 20 тысяч беларускіх рублёў на чалавека.
Адначасова ў пошуках скарба можа ўдзельнічаць і некалькі каманд.
Квэст-гульня – апошняя распрацоўка навукова-асветніцкага аддзела музея, які гатовы запусціць гульню, як толькі з’явяцца ахвотныя.
Дзеля зручнасці ўдзельнікаў, пра жаданне паўдзельнічаць у гульні лепш папярэдзіць музейных супрацоўнікаў па тэлефонах 74 33 60 альбо 72 18 51.
Цягам двух месяцаў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі з’явіцца аналагічная гульня для самых маленькіх наведвальнікаў, у перспектыве – распрацоўка квэсту для студэнтаў.