Чарльз Грант расказаў гарадзенцам пра мінулае і будучыню нямецкага лідарства ў Еўропе (фота)
У Гродне лекцыя адбылася 18 сакавіка ў антыкафэ “Живое время”. На яе прыйшло больш за 30 чалавек, якія пасля актыўна задавалі госцю пытанні. Многіх цікавіла магчымая далейшая рэакцыя Еўрасаюза на падзеі ў Крыме, перспектывы далейшага пашырэння ЕС на ўсход і поўдзень, а таксама пытанні мульцікультуралізму і міграцыі.
У сваёй лекцыі Чарльз Грант коратка пераказаў гісторыю і прычыны паўстання Еўрасаюза, якія шмат у чым перадумовілі вядучую пазіцыю Германіі на кантыненце. Гэтаксама ён паспрабаваў патлумачыць, чаму, у першую чаргу з-за эканамічных фактараў, згасае энтузіязм немцаў адносна пашырэння і паглыблення інтэграцыі. Адпраўной кропкай для тлумачэння стаў крызіс еўразоны, выкліканы гіганцкімі фінансавымі праблемам паўднёвых краін, такіх як Грэція, Гішпанія і Партугалія.
Прачытаць тэкст лекцыі і праглядзець яе відэазапіс можна будзе ў хуткім часе на n-europe.eu і “Тваім стылі”.