Вялікі хакей у Гродне: Беларусь супраць Швайцарыі

|

Гэта адзін з турніраў, з дапамогай якога еўрапейскія зборныя каманды рыхтуюцца да чэмпіянату свету па хакеі, які мае адбыцца ў траўні ў Беларусі.

 

Нашая каманда ў межах Кубка згуляе з камандамі Нарвегіі (9 і 11 красавіка ў гасцёх), швайцарцамі і датчанамі (24 і 26 красавіка ў гасцёх).

 

Зборная Швайцарыі ў апошнія дваццаць год замацавалася ў ліку лідэраў еўрапейскага хакею. У сусветным рэйтынгу наймацнейшых хакейных каманд  альпійская дружына займае высокае 7-е месца. Беларусы ў гэтым рэйтынгу толькі 14-я.