Алесь Дзянісаў чакае суда. Прычына – сюжэт пра Тэатр Лялек

Гарадзенскага журналіста абвінавачваюць у працы на замежны СМІ без акрэдытацыі.


Сёння Дзянісава дапыталі ў аддзяленні міліцыі “Цэнтр” па вул. Гараднічанскай, куды папярэдне ён быў выкліканы павесткай. Журналіста абвінававаюць паводле ч. 2 арт. 22.9 Адміністратыўнага кодэксу РБ, а канкрэтней у супрацы з тэлеканалам “Белсат”, зарэгістраваным у Польшчы. Нагодай стаў сюжэт на “Белсаце” аб прэм’еры п’есы “Фаўст. Сны”, паводле Гётэ, у Тэатры Лялек 6 лютага. Дзянісаў вінаватым сябе не вызнае і на прамыя пытанні адказваць адмовіўся.

 

Дапытаваў Дзянісава старэйшы участковы інспектар міліцыі  Ленінскага РАУС Алег Кока, які паведаміў, што ўжо сёння накіруе матэрыялы ў суд.  Праз тыдзень-паўтары Дзянісаў разлічвае атрымаць чарговую павестку – гэтым разам на судовае паседжанне.

Артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў.