Чорныя археолагі палююць на сярэднявечных могілках

|

Мясцовыя жыхары пахавалі косткі, якія злодзеі раскідалі вакол знішчаных магіл.

Яшчэ некалькі пахаванняў шукальнікі скарбаў пачалі раскопваць, аднак знішчыць не паспелі.

Варвары палююць у зоне археалагічных раскопак, якімі кіруе загадчык аддзелам археалогіі першабытных грамадстваў інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза. Зараз студэнты гістрычных факультэтаў БДУ, Гродзенскага і Брэсцкага ўніверсітэтаў даследуюць аб’екты ля вёсак Аляксандрава, Славічы, Кавальцы, Дзякалавічы, якія трапляюць у зону затаплення ў працэсе будаўніцтва Гродзенскай ГЭС.

Сярэднявечнае пахаванне ля Каматава планавалася даследаваць у 2010 годзе.

Спецыялісты лічаць яго надзвычай каштоўным і плануюць звярнуцца ў адміністрацыю ГЭС, каб захаваць археалагічны аб’ект ад знішчэння падчас будоўлі, аднак невядома, ці атрымаецца абараніць могілкі ад шукальнікаў сярэднявечных скарбаў.