Фотафакт: У парку Жылібера з’явіўся цмок з лазы
Яны размешчаны побач з каруселямі. Дзякуючы інсталяцыям, ты нібыта апынаешся ў незвычайнай казцы. Шмат людзей фатаграфуюцца з казачным дрэвам, якое з’явілася ў мінулым годзе. А зараз да яго дадаўся вялікі цмок, выкананы ў такой самай тэхніцы.
Адкуль з’явіліся гэтыя працы, і хто іх майстар? Пляценне з лазы гэта вельмі карпатлівая праца і, безумоўна, каб стварыць такую канструкцыю патрэбна натхненне. Высветлілася, што працы створаны рукамі гарадзенскага майстра Яўгена Блудава.
Выява цмока яшчэ знаходзіцца ў стадыі будовы. Яна павінна быць гатова да адкрыцця сезону ў парку – каруселі сёлета пачнуць працу 20 красавіка.