На чыгуначны вакзал Гродна вярнулася шыльда паўстанцам 1863 года

Драўляны памятны знак з вялікай датай “1863” быў дэмантаваны ў 2012 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй вакзала. Цяпер шыльда вярнулася амаль што на мінулае месца.


Знак быў размешчаны на сцяне будынку ў пачатку 90-х. Цяпер ён стаіць побач са старым месцам, на металічных ножках. Яшчэ ў пятніцу ножкі былі зялёнага колеру і многім нагадвалі… сметніцу. Цяпер іх пафарбавалі ў больш адпаведны колер.