У гарадзенскім Новым замку адкрылася выстава пра вайну, але сярод экспанатаў няма зброі (шмат фота)
Сярод больш чым 1000 экспанатаў ёсць разнастайны посуд, значны збор фляжак для вады, заплечнікі, прыборы для галення, карты для гульні, музычныя інструменты, а нават мячыкі для бейсбола. Пасярод залы наогул стаіць складзены ўдвая ровар.
Часовыя рамкі выставы – ад грамадзянскай вайны ў ЗША да Другой сусветнай, геаграфічныя – увесь свет ад Штатаў да Японіі. Вельмі шмат экспанатаў з Еўропы.
Выстава была арганізаваная стакгольмскім музеем у 2010 годзе, з таго часу яна пабывала ў Нарвегіі, Бельгіі і Польшчы. Да сярэдзіны чэрвеня яе можна будзе пабачыць у Гродне.