Амаль палова палякаў апасаецца за незалежнасць сваёй краіны
Сярод 47% палякаў, якія баяцца за незалежнасць сваёй краіны, амаль 88% бачаць галоўную пагрозу для Польшчы з боку Расіі.
Рэзкі рост занепакоенасці палякаў будучым сваёй дзяржавы наўпрост звязаны з падзеямі ў Украіне.
Акупацыя Расіяй Крыма і вайсковая падтрымка рэжымам Пуціна сепаратысцкага руху на Паўднёвым Усходзе Украіны моцна павысілі ўзровень трывожнасці ў польскім грамадстве, што выразна відаць на прадстаўленай ніжэй дыяграме.
Небяспека з боку Расіі выклікала таксама рост колькасці прыхільнікаў павелічэння вайсковай прысутнасці НАТА на тэрыторыі Польшчы. За гэта зараз выступае каля 65% палякаў.
Як адзначае “Газета Выборча”, у 1990 г. на думку палякаў найбольшую патэнцыйную пагрозу незалежнасці Польшчы несла Германія. Такога меркавання прытрымлівалася тады 88% апытаных жыхароў суседняй краіны.
Цяпер немцаў апасаюцца толькі 7% грамадзян Польшчы.