Рухаемся на “Басовішча”!

Пра гэты паведаміў мясцовы каардынатар арганізацыі Павал Мажэйка, падсумоўваючы вынікі двохтыднёвай кампаніі “Рухаемся на “Басовішча”. Усяго ж ахвотнікаў атрымаць польскую візу ў межах кампаніі выявілася больш за 1,5 тысячы чалавек. Пры гэтым частка заяўнікоў нічога не ведала пра фэст. Яны і атрымалі ад арганізатараў адмову ў прыняцці заяўкі. Польскі кансулят у Гародні надзвычай прыхільна паставіўся да акцыі і паабяцаў выдаць колькасць візаў, роўную колькасці прынятых актывістамі арганізацыі заявак. Дарэчы, летась у межах аналагічнай акцыі візы атрымалі 300 заяўнікоў.

 

/Фота аўтара/