Гарадзенскі форум адсвяткаваў дзявяты дзень нараджэння (фота)

Як заўсёды, Гарадзенскі форум святкаваў гучна і весела: адзначыўшыхся фарумчанаў узнагароджвалі, усе іншыя маглі паўдзельнічаць у конкурсах і латарэях, а таксама танчыць на дыскатэцы цягам усёй ночы. Слоганам сёлетняй імпрэзы было “Успомніць усё”.

Гарадзенскі форум адлічвае сваю гісторыю з сакавіка 2005 года. Тады першы форум, што існаваў некалькі год на дамене grodno.by, быў зачынены, а яго стваральнік і адміністратар Аляксей Радс страціў працу на Белтэлекаме. Прычынай сталіся палітычныя дыскусіі. Аляксей менш чым за тыдзень аднавіў працу форума на новым адрасе – вядомым сёння кожнаму forum.grodno.net. Дарэчы, з канца 2012 года карыстальнікі могуць выбраць беларускую мову афармлення форума.

 

АБНОЎЛЕНА! ДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА