Калінінградскі байкер пра жыццё на матацыкле: Прызыў Live to Ride не страчвае актуальнасці (шмат фота)
Адным з некалькіх сотняў удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і краін Балтыі апынуўся Павел Макараў (на фота ніжэй), які прыехаў у Гродна з Калінінграда. Ён прадстаўнік і кіраўнік байкерскай арганізацыі “Red Heads”. Па словах Паўла, назву яму і яго сябрам дала сама байкерская супольнасць, а яны не спрачаліся і пагадзіліся з такой назвай.
Каб дабрацца на фэст, байкеры з расійскага анклава перасяклі некалькі межаў: польскую, літоўску і непасрэдна беларускую.
“Ехалі на фэст дзвюмя кампаніямі, сустрэліся ў Гродне. Часта ў вас тут бываем, нам вельмі падабаецца горад. Ды і народ беларускі вельмі хлебасольны, добра прымаюць. Ну, прынамсі нас, расіян”, – кажа Павел Макараў.
Ён займаецца матацыкламі даўно, фактычна з дзяцінства. “Зараз ужо быццам апошняя стадыя, бо катаюся на Honda Gold Ink, як і ўся наша каманда”.
Як расійскія байкеры праводзяць час у Беларусі падчас фэсту? Павел вельмі задаволены: “Цудоўна! Учора святкавалі, сёння святкуем, пазней пойдзем на сэйшн, а ўвечары будзе ўрачыстае закрыццё фэсту на турбазе “Хімік”.
Цікавімся пра тое, якое яно – жыццё байкера? “Цікавае, хапае рамантыкі, але не таннае, патрэбны якасны матацыкл, адпаведная для яго запраўка. Раней з гэтым было прасцей, бо нават падчас злётаў і фэстаў жілі ў палатках, а вось зараз не так. Але ёсць такі прызыў “Live to Ride” – “Жыць каб ехаць”. Усё да гэтага ідзе і ўсё дзеля гэтага робіцца”.
Ці адрозніваецца байкерскі рух сёння і раней, і ці ўдзельнічае ў іх моладзь? Павел тлумачыць, што перадусім сёння іншыя матацыклы. “Гэта раней былі адзінкі, мала людзей мелі магчымасць катацца на імпартных матацыклах. Зараз гэта больш даступна. Народ катаецца, але трэба памятаць заўсёды пра сваё здароўе, тэхніку бяспекі і лёс, і не ігнараваць захавальныя элементы вопраткі. Гэта не цацкі – усё патрэбна мець і ўсім карыстацца”.
Здымкі байкераў на Савецкай плошчы Алены Кавальчук