Свята “Паўночных Афінаў”
Фестываль у вёсцы Залессе, што ў Смаргонскім раёне, прыме ўсіх жадаючых і парадуе наведвальнікаў рознымі цікавымі мерапрыемствамі.
У праграме плануюцца выстава-продаж вырабаў народных майстроў, плэнэр мастакоў, экскурсія па маёнтку Агінскіх.
Можна будзе навучыцца танчыць паланэз, набыць мясцовыя сувеніры з візітоўкай Залесся, а таксама прывезці ўласныя вырабы на продаж.
Пачатак 8 жніўня ў 11 гадзін.
Дадатковая інфармацыя ў арганізатараў мерапрыемства па тэл. 80293786306 альбо 80159292136
Фота http://www.jivebelarus.net/at_this_day/events_calendar407.html