Бітва з “Цмокамі” працягваецца
Перамогу каманда Андрэя Васілеўкі вырвала ў апошняй чвэрці матча. Найбольш выніковым у складзе “Гродна-93” стаў ветэран каманды Дзмітрый Кузьмін (18 ачкоў).
Адзначым трапнае выкананне гарадзенцамі кідкоў з-за шасціметровай дугі: такім разам гульцы каманды вызначыліся аж 16 разоў!
Такім чынам гарадзенцы пасля двух паразаў у Мінску скарацілі лік у фінальнай серыі (1-2). Калі 8 траўня “Гродна-93” пераможа зноў, то чэмпіён краіны выявіцца ў пятай рашаючай сустрэчы 11 траўня.
Калі ж перамогуць тытулаваныя і багатыя госці, то ўжо ў Гродне яны пачнуць святкаваць свой чарговы трыюмф.
Вынікі фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па баскетболе:
2 траўня. “Цмокі-Мінск” – “Гродна-93” 96-87
3 траўня. “Цмокі-Мінск” – “Гродна-93” 89-77
7 траўня. “Гродна-93” – “Цмокі-Мінск” 89-85
Фота: bbf.by