Бяспечнае лета

|

Такім чынам яны збіраюцца навучыць дзяцей вобласці таму, як захаваць жыццё і здароўе на пажарах і ў іншых надзвычайных сітуацыях.

Выратавальнікі наведаюць дзіцячыя летнікі вобласці на агітацыйным аўтобусе.

Дзецям пакажуць адмысловыя мультфільмы, тэматычныя відэаролікі і тэатралізаваныя прадстаўленні. Пажарныя навучаць школьнікаў паводзінам у надзвычайных сітуацыях, дзейнічаць хутка і асэнсавана. Каб замацаваць атрыманыя веды, дзеці будуць эвакуіраваць лялек і вучыцца тушыць навучальны пажар.