Горад у здымках: 23 мая 2014
Рабочыя разбіраюць плітку ўздоўж вуліцы Савецкай, а ў атрыманыя месцы супрацоўнікі Зелянгаса садзяць маладыя дрэўцы. Зусім недалёка, у скверы паміж Замкавай і Кастрычніцкай, рабочыя ўсталёўваюць фундамент пад памятны знак знішчанаму храму – Фары Вітаўта (Сафійскаму сабору, Гарнізоннаму касцёлу).