У ЗМЕНЯНЫМ СКЛАДЗЕ
Спіс патэнцыйных навабранцаў «Смаргоні» папоўнілі яшчэ некалькіх футбалістаў. У сферу інтарэсаў клуба патрапілі расійскі абаронца Аляксандр Смірноў (1980) з цвярской «Волгі» (Расія, Д3), хаўбек Зміцер Герман (1986) з «Бярозы» (Д3), а таксама былы форвард жодзінскага «Тарпеда» украінец Аляксандр Крыклівы (1982), які мінулы сезон правёў на радзіме. Як і планавалася, бліжэйшы спарынг адбудзецца 8 лютага з наваполацкім «Нафтанам».
Паведамляе «Прэсбол».