Кіроўца-пачатковец збіў трох школьнікаў-выпускнікоў

|

Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары ў цэнтры горада на вул. Рабочай.

 

Менавіта па ёй выпускнікі рухуліся з боку вул. Віленскай да Нёмана, калі насустрач выехалі две машыны.

 

“Сітраэн” праехаў міма, а вось кіроўца “Нісана” (васемнадцацігадовы юнак, які толькі крыху больш за два месяцы таму атрымаў правы) з кіраваннем не справіўся і сутыкнуўся з металічнай агароджай, збіўшы пры гэтым вучняў 11-га класу.