Хакейны “Нёман” узначаліць трэнер з Латвіі
Як паведаміла сёння агенцтва Delfi, цяпер гарадзенцамі будзе кіраваць былы гулец зборнай Латвіі 42-гадовы Айгарc Цыпрус (на здымку вышэй).
На працягу апошніх двух год спецыяліст працаваў у трэнерскім штабе зборнай Латвіі, адкуль быў звольнены за тое, што без узгаднення з кіраўніцтвам каманды пагадзіўся ўзначальваў віленскую “Балтыку”.
Пазней Айгарс Цыпрус (Aigars Cipruss) кіраваў таксама моладзевай зборнай Літвы.
Сваю кар’еру хакеіста Цыпрус завершыў у 2010-м годзе. Да гэтага на працягу амаль 20 год ён гуляў за розныя клубы ў чэмпіянатах Латвіі, Даніі, Італіі, Беларусі, Расеі, Фінляндыі, розных паўночнаамерыканскіх лігах.
У складзе зборнай Латвіі неаднаразова ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету (апошні раз – у 2009 г.).
Сяргей Пушкоў кіраваў “Нёманам” са студзеня бягучага года, пасля таго як з каманды са скандалам мусіў зыйсці Дзмітрый Краўчанка.
Пад кіраўніцтвам Пушкова (на здымку ў час цырымоніі ўзнагароджання клуба) каманда другі год запар перамагла ў чэмпіянаце Беларусі.
На афіцыйным сайце каманды пакуль няма аніякіх каментароў пры змену трэнера і яе прычыны, найбольш верагоднай з якіх з’яўляецца незадаволенасць расейскага трэнера прапанаванымі ўмовамі новага кантракту.
Фота ўнізе: Яраслаў Ванюкевіч, hcneman.by