Фотарэпартаж: У Гродне прайшло свята вуліцы Ажэшкі
Ля дому пісьменніцы былі ўсталяваныя стэнды з інфармацыяй пра старыя будынкі, размешчаныя на гэтай вуліцы, выстава старых і сучасных здымкаў вуліцы, фота гарадзенцаў пачатку ХХ ст., стэнды з кнігамі. На слупе віселі імправізаваныя шыльды з інфармацыяй пра тое, як вуліца называлася ў розныя часы.
Працавала дзіцяча пляцоўка, пляцоўка крамы-клуба “Кубік” з настольнымі гульнямі, пляцоўкі рамеснікаў, дзе адбываліся майстар-класы.
Імпрэза была тэатралізаванай: сярод наведнікаў праходзілі асобы ў строях з часоў Ажэшкі, былі і такія персанажы штодзённага жыцця як чысцільшчык абутку або шавец. Прысутнічала і “сапраўдная” Ажэшка, якая сядзеля на ганку ўласнага дому.
Свята вуліцы Ажэшкі правялі сумесна абласная навуковая бібліятэка імя Карскага і праект “Жывая гісторыя”.