“Нёман” згуляў унічыю з чэмпіёнам
У сёлетнім сезоне гарадзенцы традыцыйна мацней гуляюць з мацнейшымі камандамі і на чужых стадыёнах.
Вось і гэтым разам “Нёман” у Барысаве сапсаваў гаспадарам багата нэрваў, так і не дазволіўшы ім узяць рэванш за паразу ў матчы за Кубак краіны ў Гродне.
Больш таго, гарадзенцы маглі і перамагчы – чаго толькі варты момант, які меў на 70-й хв. Павал Савіцкі, удар якога неверагодным чынам здолеў адбіць брамнік БАТЭ Сяргей Чэрнік.
Аддамо належнае і брамніку гарадзенцаў Рапалісу – у тыя нешматлікія небяспечныя моманты ля сваёй брамы ён быў на вышыні і не дарэмна быў прызнаны лепшым гульцом сустрэчы ў складзе “Нёмана”.
Зорны нападнік БАТЭ Віталь Радыёнаў так і не змог прарваць гарадзенскую абарону
Дзякуючы надзейнай гульні абароны абедзьвюх каманд сустрэча скончылася ўнічыю 0-0.
Вось як выглядае на гэты момант турнірная табліца чэмпіянату:
1 | БАТЭ, Барысаў | 26 |
2 | “Данама-Мінск” | 23 |
3 | “Нафтан”, Наваполацк | 19 |
4 | “Шахцер”, Салігорск | 16 |
5 | “Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна | 16 |
6 | “Гомель” | 15 |
7 | “Нёман”, Гродна | 13 |
8 | “Мінск” | 13 |
9 | “Слуцк” | 10 |
10 | “Днепр”, Магілёў | 10 |
11 | “Белшына”, Бабруйск | 9 |
12 | “Дынама”, Брэст | 9 |
Другая палова чэмпіянату распачнецца ўжо праз тыдзень. “Нёман” чакае сустрэча са сталічным “Дынама”, якая адбудзецца 15 чэрвеня.
Нагадаем, што па выніках двух кругоў барацьбу за медалі чэмпіянату працягнуць першыя шэсць каманд.
З улікам таго, што гарадзенцаў у хуткім часе чакае старт у еўракубках, патрапіць сёлета ў заветную “шасцёрку” будзе вельмі складана.
7 чэрвеня. БАТЭ, Барысаў – “Нёман” 0-0
Фота: fcbate.by