Гарадзенку пазбавілі аўтамабіля за кіраванне ім у п’яным стане

|

Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, першы раз гарадзенку затрымалі 14 ліпеня 2013 года пасля здзяйснення ёй аварыі на скрыжаванні вул. Белуша і Кляцкова. У крыві парушальніцы было выяўлена тады 2.2 праміле алкаголю. Жанчыну пазбавілі правоў на кіраванне аўтамабілем і аштрафавалі.

 

8 лютага бягучага года нападпітку яна зноў села за руль і зноў патрапілася на вочы міліцыянтам. Спробы патлумачыць, што яна нікуды не ехала, а толькі хацела пераставіць машыну з аднаго месца на стаянцы на іншае, на супрацоўнікаў ДАІ не падзейнічалі.

 

У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа, па выніках якой на карысць дзяржавы быў канфіскаваны аўтамабіль “Опель”, які належаў сяброўцы парушальніцы. Сама яна атрымала паўтары гады папраўчых прац з утрыманнем 20% заробку на карысць дзяржавы.

 

Фота gaigrodno.by