Як выбраць бяспечную бытавую хімію і касметыку
Ці можна дзецям карыстацца касметыкай і якую касметыку лепш выбіраць? Ці ёсць альтэрнатыва сродкам бытавой хіміі (звыклым пральным парашкам, сродкам для мыцця посуду і г.д.), калі бытавая хімія можа стаць пагрозай для нашага здароўя?
Гэта няпоўны пералік пытанняў, якія арганізатары семінару – спецыялісты Цэнтра экалагічных рашэнняў, плануюць закрануць на сустрэчы з гарадзенцамі.
Першая сустрэча пачнецца а 12-й гадзіне ў Дзіцячай паліклініцы па вул. Даватара, 1.
А 16-й гадзіне ў антыкавярні «Живое время» па адрасе (вул. Вялікая Траецкая, 48) пачнецца другая сустрэча.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны.
Падрабязней пра мерапрыемства і праект, у межах якога яно здзяйсняецца, чытайце тут.