Футбольны “Нёман” здае пазіцыі
Менавіта шэсць наймацнейшых каманд па выніках двухкругавога турніра працягнуць увосень барацьбу за медалі чэмпіянату.
“Нёман” сёлета аніяк пакуль не можа трывала замацавацца ў гэтай шасцёрцы. А канкурэнты ў гэты час умацоўваюць свае пазіцыі…
У сустрэчы са сталічным “Дынама”, якая адбылася 15 чэрвеня, нашай камандзе зноў не ўдалося парадаваць сваіх заўзятараў перамогай.
Так, дынамаўцы ідуць у лідэрах, так, у іх складзе моцныя футбалісты ва ўсіх лініях, так, бюджэт каманды ў некалькі разоў большы, чым у “Нёмана”, але заўзятары ўсё роўна разлічвалі на больш удалы вынік.
Не атрымалася. Балканскія легіянеры “Дынама” Нікаліч і Адамавіч забілі два галы і прынеслі перамогу гасцям.
На 16 чэрвеня турнірная табліца чэмпіянату выглядае наступным чынам:
1 | БАТЭ, Барысаў | 30 | |
2 | “Данама-Мінск” | 29 | |
3 | “Нафтан”, Наваполацк | 25 | |
4 | “Гомель” | 21 | |
5 | “Шахцёр”, Салігорск | 20 | |
6 |
|
19 | |
7 | “Мінск” | 16 | |
8 | “Нёман”, Гродна | 16 | |
9 | “Слуцк” | 10 | |
10 | “Днепр”, Магілёў | 10 | |
11 | “Белшына”, Бабруйск | 9 | |
12 | “Дынама”, Брэст | 9 |
Наступную сустрэчу гарадзенцы згуляюць 21 чэрвеня ў гасцёх супраць адкрыцця чэмпіянату – наваполацкага “Нафтану”, які ўпэўненна ідзе пакуль на трэцім месцы. Нагадаем, што сустрэчу ў Гродне наваполацкія футбалісты ў першым крузе выйгралі з лікам 2-0.
15 чэрвеня. “Нёман” – “Дынама-Мінск” 0-2
На здымку: Другі гол, забіты Ненадам Адамавічам, канчаткова пахаваў надзеі гарадзенскіх заўзятараў
Фота Вольгі Трафімовіч