Электроннае дэклараванне падаткаў у Гродна
Сістэма дазваляе прадставіць дэкларацыю без неабходнасці наведваць падаткавыя інспекцыі. Кожны можа адсправаздачыцца з дапамогай хатняга кампутара. Раней, для падлучэння да сістэмы электроннага дэкларавання, падаткаплатнік мусіў ехаць у Мінск. З восьмага ліпеня гродзенцы маюць магчымасць зарэгістравацца ў якасці абанента ў “Інфармацыйна-выдавецкім цэнтры па падатках і зборах” па адрасу вул. Вялікая Траецкая 39.
Досвед нашых суседзяў, – Расіі і Польшчы, што увялі такую сістэму падаткааплаты ў 2006 і 2008 адпаведна, паказвае, што такі спосаб складу дэкларацый больш хуткі і зручны.