Аляксандр Ізобаў: “Свет мае колер лайна”
Аматараў творчасці Ізобава сёлетняя выстава, хутчэй за ўсё, здзівіць непрыхаваным смуткам ды песімізмам. Шэра-карычневыя адценні і даволі дэпрэсіўны настрой сталі адметнасцю вернісажу, на якім прадстаўлена каля дзясятка карцін аўтара, створаных на працягу апошніх трох-чатырох год.
“Калі мастак не змяняецца, а працягвае ствараць канвеерным спосабам тое ж самае, ён ператвараецца ў дызайнера, – адзначыў Ізобаў. – Я таксама не магу заставацца ў баку ад таго, што атачае нас у свеце. А свет такі – колеру лайна…”
Жывапісец таксама заўважыў, што планктон у перакладзе з грэцкай – гэта “блуканне” альбо “пошук”. Таму мастацтва – гэта таксама “планктон” у больш шырокім сэнсе слова.
Мастацтвазнавец Марыя Загідуліна дадала, што новыя працы мастака адрозніваюцца манументальнасцю. Сапраўды, на выставе можна ўбачыць не толькі трыпціх, але і палатно, складзенае з 15 драбнейшых складнікаў.
З нечаканай падборкай карцін Аляксандра Ізобава можна будзе пазнаёміцца ў галерэі “Крыга” да 15 ліпеня.
Фота Mark Harl