Не сыпце соль на раны

|

Натуральна, што ў сустрэчы ў Салігорску, якая праходзіла 11 ліпеня, гаспадары ўсімі сіламі намагаліся ўзяць рэванш.

 

Першы тайм, які праходзіў пад акампанемент дажджу, прайшоў з невялікай перавагай гаспадароў. Гарадзенцы, аднак, таксама мелі некалькі перспектыўных контратак, але распарадзіліся імі кепска.

 

Ну а далей паўтарыўся сцэнар нядаўняй гульні ў Жодзіне. Гарадзенцы на самым пачатку другога тайма збілі ў сваёй штрафной пляцоўцы суперніка і арбітр прызначыў пенальці, які рэалізаваў Старгародскі.

 

Далей гарадзенцы атакавалі, спрабуючы параўняць лік, гаспадары агрызаліся вострымі, але таксама  безпаспяховымі контратакамі.

 

Фінальны свісток арбітра зафіксаваў мінімальную перамогу гаспадароў, якія ўвосень працягнуць змаганне за медалі чэмпіянату, чаго не скажаш пра гарадзенцаў: для выхаду ў фінальную шасцёрку ім трэба цяпер перамагаць як мінімум у чатырох з пяці застаўшыхся гульняў.

 

Вы верыце ў такі сцэнар? 

 

Ну а на наступным тыдні “Нёман” чакае першая сустрэча ў Лізе Еўропы. Калі і ў матчах з ісландцамі дружыне Сяргея Саладоўнікава не ўдасца прабіцца ў наступны раўнд турніра, то сезон можна будзе лічыць праваленым. 

 

11 ліпеня. “Шахцёр”, Салігорск – “Нёман”, Гродна 1:0