Шляхамі Элізы Ажэшкі

|

У пленэры ўзялі ўдзел каля 20 мастакоў з Беларусі, Літвы, Польшчы ды Украіны, а паводле вынікаў мастацкай акцыі быў выдадзены адмысловы буклет.

З гродзенскіх творцаў – Сяргей Асапрылка, Васіль Мартынчук, Дзмітрый Іваноўскі, Валянцін Брысач, Валерый Стратовіч.

Арганізатарамі мастацкай акцыі выступіла Таварыства Мастакоў пры Саюзе Палякаў Беларусі і Генеральнае консульства Польшчы ў Гродна.

Пра ідэю пленэру праспавёў старшыня Таварыства Мастакоў пры Саюзе Палякаў Беларусі Станіслаў Кічка: 

-Гэта ўжо чацвёрты пленэр, які мы арганізуем. Прысвяцілі пленэр Чэславу Неману, мастаку Напалеону Ордзе, трэці называўся “Над Нёманам” – мастакі малявалі навакольныя краявіды. А гэты пленэр прысвяцілі нашай зямлячці Элізы Ажэшцы, наведалі мясціны, звязаныя з яе біяграфіяй і творамі. Спадзяемся, што правядзем і пяты, юбілейны пленэр…

Паводле Радыё Рацыя

Фота з адкрыцця выставы з сайта http://www.racyja.by