На канцэрт “Ляпісаў”у Вільні можна паехаць па бясплатных візах
Як і было абвешчана некалькі месяцаў таму, з 1 верасня «Ляпіс Трубяцкі» спыніць сваё існаванне.
Тур «Клоуна нет – Happy End Tour» стане найкарацейшым у гісторыі гурта – акрамя Вільні калектыў зайграе развітальныя канцэрты толькі ў Маскве, Піцеры і Кіеве.
– Гэтай зімой мы гучна і шырока прэзентавалі праграму «Грай» у Siemens Arena. На гэтым жа канцэрце ў Вільні хацелася б стварыць больш непасрэдную, інтымную атмасферу. Пры гэтым спадзяемся абыйсціся без слёз. Настройвайцеся на пазітыў! – тлумачыць прадусар «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў.
Бясплатная віза: дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі квіткі на гэты фэст забяспечаны бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 да 24 жніўня ўключна.
Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная – даведкі з месцы працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрэбныя.
Падрабязная інфармацыя па запаўненні анкет і іншых нюансах – shabli.by
Умовы продажу квіткоў: адзін квіток на адзін пашпарт. Калі вы не маеце дзейнай візы, для набыцця квітка вам трэба спачатку зарэгістравацца на падачу дакументаў у амбасадзе Літоўская Рэспублікі ў Беларусі на даты з 30 ліпеня па 14 жніўня (электронны запіс на сайце by.mfa.lt) і раздрукаваць пацверджанне рэгістрацыі.
Новыя месцы на падачу дакументаў з’яўляюцца кожны працоўны дзень.
Кошт квіткоў: 420 тыс. руб.
Продаж квіткоў: з 30 чэрвеня толькі на офісе агенцыі «Шаблі»: горад Мінск, вуліца Чарвякова 6, пад’езд 3, цокальны паверх (з 9:00 да 19:00 гадзін у працоўныя дні).
Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596, +375 17 395 05 65.
Крыніца: generation.by