Гарадзенцы супраць ісландцаў: ацэньваем шансы (інфаграфіка)

|

“Твой стыль” сабраў у адным месцы інфармацыю пра гісторыю, дасягненні і іншыя цікавыя факты пра гарадзенцаў і іх супернікаў у другім раўндзе Лігі Еўропы. Нагадаем, што сустрэча пачнецца а 20-й гадзіне 17 ліпеня на стадыёне “Нёман”.

Акрамя суперніка, цяжкім выпрабаваннем для “Нёмана” мае стаць дарога. На чартэр у каманды наўрадці хопіць грошай, таму дарога ў Ісландыю і назад будзе доўгай і нетаннай.

На вынік сустрэчы каманд будзе ў вялікай ступені ўплываць талент іх настаўнікаў.

 

Хеймір Гуд’ёнсан (нарадзіўся ў 1969 г.) у якасці галоўнага трэнера “Хабнарф’ёрдура” працуе шэсць гадоў і за гэты час стаў ужо дасягнуў са сваім клубам шмат поспехаў.

 

Сяргей Саладоўнікаў старэйшы за свайго апанента на 11 гадоў, але пахваліцца такімі поспехамі ў сваёй трэнерскай кар’еры не можа.

 

Ісландскі футбол, у адрозненні ад беларускага, зараз на ўздыме. Нацыянальная зборная краіны ледзь не патрапіла на чэмпіянат свету ў Бразіліі, а моладзевыя каманды краіны апошнія гады частыя госці на чэмпіянатах Еўропы.

 

І няхай трансферныя кошты лідараў ісландцаў па ацэнках аўтарытэтнага сайта transfermarkt.de куды больш сціплыя, чым у гарадзенцаў (адзін Павал Савіцкі па ацэнках аналітыкаў гэтага сайта каштуе паўкаманды супернікаў), фаварытам у гэтай пары “Твой стыль” лічыць усё ж “Хабнарф’ёрдур”.

 

Каманда рэгулярна гуляе ў Еўракубках, ідзе на першым месцы ў чэмпіянаце Ісландыі (“Нёман” займае восьмае месца ў чэмпіянаце Беларусі).

 

З нашым прагнозам, праўда, не згодныя букмекеры, большасць з якіх робіць стаўкі на перамогу “Нёмана”.

 

Што ж, будзем радыя памыліцца і абавязкова будзем падтрымліваць сваю каманду!