Што турбуе беларусаў? (Інфаграфіка)

Гэтыя факты вынікаюць з вынікаў нядаўняга сацыялагічнага даследавання, праведзенага НІСЭПІ.

З дапамогай нашага інтэрактыўнага графіку вы можаце прааналізаваць, чаго найбольш апасаліся беларусы ў 1999-м,  2006-м, 2008-м і 2014-м гг.

 

З вынікаў даследавання вынікае, што эканамічная палітыка дзяржавы ў вачох беларусаў так і не прынесла пакуль абяцаных эфектаў. Тое ж можна сказаць і пра гучныя антыкарупцыйныя захады з боку кіраўніцтва краіны.

 

Затое за апошнія гады ўдвая больш беларусаў пачалі лічыць рэальнай страту незалежнасці краіны і пагрозу расколу ў грамадстве.

 

Апошні фактар хутчэй за ўсё вынікае з рэзкай палярызацыі беларусаў па пытанні стаўлення да падзей у суседняй Украіне.