Выкапаў кветкі з гарадской клубмы і прадаў за 60 тысяч
Гродзенец выкапаў расліны не з зямлі, а дастаў з падвесной клумбы на ўездзе ў горад каля аўтазапраўкі – паведамляе першы намеснік старшыні АУС адміністранцыі Кастрычніцкага раёна Гродна Аляксандр Траско. Расліны мужчына прадаў на Скідзельскім рынку за 60 тысяч рублёў.
За крадзеж спрытны гродзенец атрымаў штраф.
Падобныя выпадкі адбыліся ў маі, калі былі выкапаныя кветкі на Кургане Славы, могілках на вуліцы Белуша і на ўездзе ў горад на 13 міліёнаў рублёў. Затрыманы мужчына без вызначанага месца жыхарства сцвярджае, што не мае дачынення да майскага выкрадання кветак.
Крыніца: Вячэрні Гродна