Кінуў на мяжы машыну, тавар і жонку
Кіроўца паспрабаваў збегчы на сваёй машыне зачапіўшы суседні аўтамабіль, збіўшы шлагбаўм і браму.
Калі ён заўважыў пераслед, мужчына праз 4 кіламетры кінуў аўтамабіль, жонку з сяброўкай у лесе, а сам схаваўся сярод дрэваў.
Уцекача затрымалі праз гадзіну, а ў яго машыне знайшлі незадэклараваны груз на суму каля 5 міліёнаў беларускіх рублёў: фурнітуру для мэблі, жаночыя сумкі і кашалькі.
У выніку гродзенец пазбавіўся тавара, аўтамабіля і правоў.
Ён мусіць аплаціць рамонт шлагбаўма і адказаць за іншыя правапарушэнні перад падаткавай інспекцыяй і мытным камітэтам.
Фота з сайта http://gpk.gov.by