Абвешчаны конкурс на гімн Гродна

З 1 жнівеня 2014 года па 1 сакавіка 2015 года будзе праводзіцца конкурс на гімн Гродна.

 

Прыняць удзел у стварэнні гімна змогуць як фізічныя асобы,так і любыя арганізацыі. 

 

Жадаючыя паўдзельнічаць павінны адаслаць арганізатарам заяўку, тэкст і музыку.

 

Гімн плануюць прадставіць гродзенцам у маі 2015.

 

Крыніца: Гродзенская праўда