Нечаканыя «канiкулы»
У Гродна прыпынены навучальны працэс у 4-х школах, у Гродзенскім раёне – у 3-х.
Рашэнні аб закрыцці навучальных устаноў прымае санітарна-эпідэміялагічная служба на падставе так званага «працэнту наведвальня» школ вучнямі.
Як паведамілі ТС супрацоўнікі СЭС, калі гэтая лічба перавышае 30%, прымаецца рашэнне аб закрыцці школы на некаторы час. Заняткі ў школах пакуль прыпыненыя на 1 тыдзень.