Гродзенца, які вінен быў грошы, прымусілі капаць сабе магілу

|

Арганізацыя прапаноўвала гродзенцам ўзяць грошы ў крэдыт пад 2% у дзень.

 

Затым лічба ператваралася ў 700% у год. 

 

Адзін з кліентаў не змог расплаціцца. Тады яго адвезлі на сельскія могілкі і, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, прымусілі капаць магілу.

 

Суд заключыў, што супрацоўнікі фірмы вінаватыя, і ім пагражае ад 3 да 10 год пазбаўлення волі.