“Нёман”: надзея ажывае
Перамогу гарадзенцам у сустрэчы з “Гомелем” прынеслі трапныя ўдары яго лепшых стральцоў – Савіцкага (у першым тайме) і Зубовіча (у другім тайме).
Гэта быў першы матч, які каманда правяла без свайго капітана – за некалькі дзён да гульні ў Гомелі Іван Дзянісевіч вырашыў не працягваць кантракт з камандай і паспрабаваць свае сілы ў іншай камандзе.
Да канца першай часткі чэмпіянату гарадзенцам застаецца згуляць тры сустрэчы (на сваім полі з “Белшынай” і БАТЭ ды ў гасцёх з берасцейскім “Дынама”).
Зараз каманда Сяргея Саладоўнікава ідзе на 8-м месцы, адстаючы на тры ачкі ад “Мінска” і “Тарпеда-БелАЗ”, якія маюць па 26 ачкоў і займаюць 5 і 6 месцы.
Для таго, каб напэўна заваяваць месца ў шасцёрцы, якая ўвосень працягне змаганне за медалі чэмпіянату, “Нёману” трэба выйграваць ва ўсіх трох сустрэчах і спадзявацца на горшыя вынікі сваіх канкурэнтаў.
3 жніўня. “Гомель” – “Нёман” 0-2
На здымку: гарадзенскія заўзятары вераць у тое, што і сёлета каманда пазмагаецца за медалі чэмпіянату
Фота з афіцыйнай старонкі “Нёмана” у Фэйсбуку