Што і як часта можна цяпер перавозіць праз мяжу

Як гаворыцца ў дакуманце, у час мытнага кантролю для таго, каб вызначыць, ці належыць тая альбо іншая рэч да тавараў асабістага карыстання, пад увагу будуць брацца наступныя моманты:

 

– вусныя альбо пісьмовыя (з дапамогай мытнай дэкларацыі) заявы грамадзян пра перамяшчаемыя праз мяжу тавары;

– характар і колькасць тавараў;

– частата перасячэння чалавекам мытнай мяжы.

 

Пад увагу пры прыняцці рашэння аб прызначэнні тавараў таксама будуць брацца звесткі пра склад сям’і чалавека, які вязе альбо нясе тавар, звычайная патрэба чалавека ў такога кшталту тавары, месца працы альбо яе адсутнасць, наколькі часта перамяшчаюць аналагічны тавар праз мяжу іншыя асобы, наяўнасць дакумантаў аб легальным набыцці тавара і г.д.

 

Вось табліца, паводле якой супрацоўнікамі мытні будуць ацэньвацца ўвозімыя ў Беларусь тавары “для асабістага карыстання”:

 

А гэтая табліца тлумачыць падыходы супрацоўнікаў мытні для ацэнкі перавозімых прадуктаў і алкагольных напояў:

 

У выпадку, калі перамяшчаемы праз мытню тавар не будзе прызнаны мытнікамі як тавар, набыты для асабістага карыстання, за яго перамяшчэнне ў Беларусь трэба будзе заплаціць. Другі варыянт – тавар прымусяць адправіць назад за мяжу Беларусі.