24 пратаколы заведзена на кіроўцу “Опеля”

|

У мінулую суботу, 2 жніўня, малады жыхар Століна прыехаў у Гродна набываць аўтамабіль з трыма сябрамі.

 

Па трасе Мінск-Гродна кіроўца перавысіў хуткасць на 35 кіламетраў. Супрацоўнікі ДАІ выехалі за парушальнікам і папрасілі спыніцца. 

 

Кіроўца не спыняўся і павышаў хуткасць. 

 

Gaigrodno.by паведамляе, што на парушальніка склалі 24 пратаколы за кіраванне не па правілах дарожнага руху. 

 

Акрамя таго, высветлілася, што ў жыхара Століна ніколі не было права на кіраванне аўтамабілем, за што яго штрафавалі ўжо 4 разы.